Гістарычны музей Беларусі запрашае наведаць экспазіцыю ўсяго за Br1 тыс.

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі прадаставіць магчымасць пазнаёміцца з асноўнай экспазіцыяй за сімвалічную плату. Аб правядзенні акцыі "Тысяча рарытэтаў за тысячу рублёў" па продажы білетаў усяго за Br1 тыс. паведамілі БЕЛТА ў музеі.



histarycny_muziej.jpg

У апошнія дні лета, пачынаючы з 24 жніўня, у наведвальнікаў музея ёсць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі, заплаціўшы ўсяго Br1 тыс. Удзельнікі акцыі за такую цану змогуць наведаць асноўную экспазіцыю музея, якая ўключае ў сябе праекты "Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій: 79 ступеней углыб гісторыі", "Мастацтва ў гарадской культуры XIX-XX стст.", "Тры апавяданні пра вайну", "70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца", "Беларусь XVI-XVIII стст. у партрэтах і геральдыцы" і фотавыстаўку "Зачараванне".
У музеі адзначылі, што ў сувязі з правядзеннем акцыі дзень бясплатнага наведвання (апошняя серада месяца) адмяняецца.
belta.by