У Мінску сёння затрыманыя дзясяткі чалавек

Міліцыя прыйшла на мерапрыемства "Гавары праўду". Актывістаў пасадзілі ў аўтазакі. Здарэнне адбылося ў суботу, 24 жніўня. Актывісты грамадзянскай кампаніі праводзілі ў сваім офісе арганізацыйнае мерапрыемства. 



autazakk.jpg

Як інфармуеБелаПАН, для сяброў "Гавары праўду" з рэгіёнаў былі наладжаныя заняткі ў рамках ініцыятывы "Народны рэферэндум" і з улікам будучых выбараў у мясцовыя саветы.

Спачатку міліцыя заблакавала дзверы офіса, нікога адтуль не выпускала. Пасля ўдзельнікаў мерапрыемства пасадзілі ў аўтазакі і павезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска.

Адзначым, што на момант з'яўлення ў офісе міліцыі там знаходзілася каля 30 чалавек.

Пасля 16-й гадзіны затрыманых паступова пачалі выпускаць. Аднак каля будынка РУУС Кастрычніцкага раёна затрымлівалі відэааператара БелаПАН Васіля Сямашку.

Дзясяткі актывістаў "Гавары праўду" прабылі ў міліцыі больш за тры гадзіны  

946375_563989960321213_122801290_n.jpg

Фота з акна офіса "Гавары праўду"

1175282_564037223649820_925527156_n.jpg

Затрыманыя актывісты "Гавары праўду" ў Кастрычнiцкiм РУУС. У цэнтры стаіць Андрэй Дзмітрыеў.  

Здымкі з сацыяльных сетак.  

euroradio.fm