У. Някляеў: Я — не ахвяра рэжыму!

Пра свае далейшыя намеры Уладзімір Някляеў заявіў: "Вызваляць нашых сяброў без усялякага гандлю. Свабоду ні ў чым не вінаватым людзям! Свабоду лепшым сынам і дочкам Беларусі!.
Экс-кандыдат у прэзідэнты падзякаваў людзям, якія падтрымлівалі яго і іншых палітвязняў. “Гэта зарука таго, што з турмы выйдуць не толькі вязні, якія сёння там, а выйдзе з турмы ўся Беларусь. Жыве Беларусь!».

Выходзячы з суда, Уладзімір Някляеў адказаў на пытанні:



ac4d17530106c3e3c2fb5e2dad0e51b7.jpg

Пра свае далейшыя намеры Уладзімір Някляеў заявіў: "Вызваляць нашых сяброў без усялякага гандлю. Свабоду ні ў чым не вінаватым людзям! Свабоду лепшым сынам і дочкам Беларусі!.


Экс-кандыдат у прэзідэнты падзякаваў людзям, якія падтрымлівалі яго і іншых палітвязняў. “Гэта зарука таго, што з турмы выйдуць не толькі вязні, якія сёння там, а выйдзе з турмы ўся Беларусь. Жыве Беларусь!».


Выходзячы з суда, Уладзімір Някляеў адказаў на пытанні:


— Ці спыніць вас прысуд?


— Тут няма пра што пытацца. Калі ты сказаў людзям: “Паверце мне. Падтрымайце мяне на выбарах, прыйдзіце на плошчу 19 снежня — і людзі прыйшлі, і людзі падтрымалі. І цяпер ніяк не выпадае ні перад Богам, ні перад сабой сказаць ім: “Выбачайце, але ўсё, што мог, зрабіў — да пабачэння. Не. Таму што так сказаць пакуль што нельга.


У нас наперадзе дай Бог, каб меней было барацьбы, чым яе засталося за спінай. І ўжо ў абсалютна новых умовах. У той краіне, дзе 19 снежня народ маральна перамог уладу. Гэта відавочна. Вы па сабе адчуваеце, і я адчуваю пасля таго шоку, які стаўся з кожным з нас, і са мной таксама.


19 снежня мы ж выйшлі не змагацца з узброенай міліцыяй. Мы не збіраліся яе перамагаць. Дык чаму ўлады кажуць, што яны ўзброенай міліцыяй, АМАПам, спецназам нас перамаглі? Не. Мы з імі не біліся.


19 снежня 2010 года мы ўсе разам, уся Беларусь атрымала маральную перамогу над дыктатурай. А гэта значыць вельмі многа. Гэта значыць столькі, колькі можа быць значыць малітва ў душы чалавечай за свабоду і за незалежнасць.


— Што Лукашэнка хацеў прадэманстраваць тым, што вас вызваліў?


— Гэта такая гульня віртуальная, толькі з жывымі людзьмі. У гэтым судзе гэтага засуджу на пяць гадоў. А ў гэтым судзе гэтага на тры. Тут ніякіх іншых прычын, нейкай аб’ектыўнасці, што нехта зрабіў больш злачынны ўчынак, а нехта меншы, і таму атрымлівае больш гадоў турмы, а нехта менш, нямашака. Гэта ўсё палітычная гульня — бессаромная, цынічная. І за гэта таксама давядзецца адказваць.


Я быў гатовы да ўсяго. Я ведаў, на што я іду. Такога дарэчы фіналу я не чакаў. Калі мяне забралі ў турму, я сказаў сабе: “Гэта 5 гадоў да наступных прэзідэнцкіх выбараў. Нічога іншага я не падумаў. Але калі пачалі судзіць гэтых хлапчукоў, таго ж Новіка, з якім я сядзеў у адной камеры, я проста жахаўся прысудам. Чатыры гады, тры з паловай — маладым хлопцам. І мне калі за што і баліць, дык за іх. Гэта ж ламаецца жыццё. Гэта іншы лёс. Дык што гэта за дзяржава такая? Як яна адносіцца да сваіх дзяцей?


— На наступныя выбары пойдзеце, Уладзімір Пракопавіч?


— У нас ёсць прапанова. Хай сабе Лукашэнка зноў пагрэбуе, як ён увесь час гэта робіць. Маўляў,  хто гэта там яму прапануе, пра што і з кім там размаўляць? Лепшыя людзі краіны для яго не людзі. Тыя, якія выйшлі на плошчу. Але тым не менш. Хай сабе гуляецца ў гэтую гульню далей. Нам трэба выцягнуць ні ў чым не вінаватых людзей з турмы. Таму мы кажам: “Вы адмаўляецеся ад рэпрэсій, мы адмаўляемся пакуль што ад неадкладнага патрабавання новых прэзідэнцкіх выбараў. Пасля будзем глядзець, што рабіць далей.


Калі гэтага не будзе, то ніякай іншай размовы не атрымаецца. Калі не зразумее гэта ўлада, што з той часткай грамадства, якую яны ўбачылі 19 снежня і якой спалохаліся, давядзецца размаўляць. У іншым выпадку яны яшчэ больш сітуацыю зрушаць да горшага.


— Ці ёсць у вас спадзевы на парламенцкую кампанію? Ці будзе ў ёй удзельнічаць кампанія “Гавары праўду?


— Я пакуль што не магу пра гэта сказаць адназначна. Каб атрымаць інфармацыю пра стан грамадства, пра тое, што адбываецца і ва ўладзе, і ў апазіцыі, а галоўнае пра адчуванне гэтай краіны, мне трэба пабыць сярод людзей. Рэцэптарамі адчуць, што сёння ў нашым грамадстве ёсць. І тады сказаць. Гэта будзе залежыць не толькі ад улады. Гэта дарма ўлада думае, што гэтыя выбары ў парламент залежаць (хто там будзе, хто не будзе), як і папярэднія разы, цалкам ад яе. Не. Гэта ўжо залежыць не толькі ад яе.


Але гэта пытанне пакуль што не вырашана. Я не магу даць на яго канчатковы адказ.


— Вы адчуваеце сябе вольным чалавекам?


— Я зрэшты сябе вольным чалавекам і ў турме адчуваў. Вось хто нявольныя там, дык гэта следчыя. Кажуць: ахвяры рэжыму — Някляеў, Саннікаў, Рымашэўскі. Ніякія не ахвяры рэжыму. Ахвяры рэжыму ў рэжыме сядзяць. Якія павінны нас дапытваць, якія павінны нас катаваць. Вось там ахвяры. Суддзя — ахвяра рэжыму, пракурор — ахвяра рэжыму. А мы — вольныя птушкі ў беларускім небе.