У Парэччы ўшанавалі Міхала Валовіча (фота)

У нядзелю, 15 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1930–1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікаў.



Традыцыйна ўсе сабраліся каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцам, які знаходзіцца на парэцкіх могілках. Акрамя слонімцаў у Парэчча завіталі сябры з Гомеля, Мінска, Ліды, Дзятлава.

Мерапрыемства адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Пра Міхала Валовіча і пра няпросты сённяшні час на Беларусі ў сваіх выступленнях казалі першы намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім, былы педагог з Дзятлава Валерый Петрыкевіч, прамаўлялі і спявалі патрыятычныя песні беларускія барды Андрэй Мельнікаў з Гомеля і Зміцер Бартосік з Мінска…

Калі вярталіся з Парэчча ў Слонім, супрацоўнікамі Слонімскага ДАІ былі затрыманы некалькі машын з тымі, хто ўшаноўваў Міхала Валовіча. А кіроўцу адной з машын і пасажыраў, сярод якіх быў і Андрэй Мельнікаў, нават аштрафавалі. Тым не меш, ушанаванне Міхала Валовіча на Слонімшчыне адбылося і памяць пра аднаго з нацыянальных герояў на Беларусі жыве і будзе жыць заўсёды.

Фота аўтара