У першую чаргу — будаваць устойлівы сацыяльна адказны бізнес

У сталіцы прайшоў Пяты міжнародны форум па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Блізу ста ўдзельнікаў разгледзелі ролю бізнеса ў сацыяльнай і культурнай дзейнасці.



karparatyschnaja_adkaznascj_bizniesu_logo.jpg

Славаміра Урбанава з фонда Pontis, Славакія

Паводле ацэнак экспертаў, усё больш беларускіх кампаній бяруць удзел КСА-праектах. Асноўная матывацыя бізнеса ў тым, што некамерцыйныя праекты умацоўваюць карпаратыўны і маральны дух супрацоўнікаў. Аднак крызіс уносіць свае карэктывы ў гэту галіну, і прычынай адмовы падтрымаць грамадскі праект часцей за ўсё называюць фінансавую.  

Кампаніі з адказнымі сацыяльнымі паводзінамі становяцца дзелавой часткай усяго свету, — лічыць старшыня Мінскага саюза прадпрымальнікаў Уладзімір Карагін. — На сённяшні дзень адна з прыкмет адказнага бізнесу — яго ўдзел у Глабальнай дамове ААН — аб’ядноўвае ў Беларусі каля 80 кампаній”, — адзначыў ён.  

Меркаванні ўдзельнікаў сышліся на тым, што сусветны (у тым ліку і беларускі) КСА-падыход не абапіраецца толькі на фінансавыя паказчыкі. У першую чаргу — гэта светабачанне кампаніі: будаваць устойлівы сацыяльна адказны бізнес. Бюджэт на КСА прадпрыемства фармуе не па прынцыпу “калі застануцца грошы”, а разглядае “адказнасць перад грамадствам” як неабходны складнік сваёй дзейнасці. Такім чынам, у Беларусі з’яўляюцца розныя па маштабах культурныя і сацыяльныя праекты: ад лавы Агінскага да дамоў у дзіцячым хоспісе.

Павучальна прагучаў выступ эксперта Расціслава Курынько з Украіны. Па яго словах, еўрапейскія інвестары добра ведаюць прыкметы КСА-кампаній, і каля 60% інвестыцый накіроўваюць менавіта ў іх. Акрамя таго, працэнт па вяртанню інвестыцый для такіх кампаній меншы. Па словах украінскага эксперта, прыняцце сацыяльнай адказнасці пазітыўна адбіваецца на дынаміцы развіцця бізнеса і яго прыбытках.

Цікава, што мэты сацыяльнай адказнасці прымаюць на сябе не толькі бізнес-структуры, але і цэлыя краіны. Напрыклад, Славакія паставіла мэту стаць самай экалагічнай у свеце да 2020 года. Магчыма, падобны падыход дапамог бы і Беларусі выпрацаваць свой доўгатэрміновы арыенцір.