У Жыровічы дастаўленая частачка Рызы Гасподняй

У праваслаўны Жыровіцкі Успенскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр 25 ліпеня былі дастаўленыя святыні Увядзенскага Толгскага манастыра ў Яраслаўлі — каўчэг з частачкай Рызы Ісуса Хрыста, спіс цудатворнага Толгскага абраза Прасвятой Багародзіцы і абраз свяціцеля Ігната Бранчанынава з частачкай яго мошчаў.



hurij.jpg

Святыні сустрэлі намеснік мясціны, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, браты, студэнты духоўных школаў, прыхаджане Успенскага сабора, паломнікі, паведамляе church.by.

У саслужэнні духавенства Навагрудскай епархіі ўладыка Гурый здзейсніў ля святыняў набажэнства і звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю. «Не будзем спяшацца хоць у гэты дзень, ля вялікіх хрысціянскіх святыняў, як хутчэй сысці з храма. Давайце задумаемся пра сваё жыццё, пра вечнае жыцця, з чым мы прыйдзем да Хрыста», — заклікаў архірэй.

Святыні будуць знаходзіцца ў Жыровічах да 13.00 27 ліпеня.

krynica.info