Улады Смаленска адмовіліся браць у падарунак беларускі рэтра-трамвай
Па словах чыноўнікаў, равеснікі беларускага трамвая дагэтуль ездзяць у Смаленску.
Улады Віцебска падарылі рэтра трамвай Смаленску. Аднак кіраўніцтва расійскага горада вырашыла часова адмовіцца ад такога дарунку. Смаленскія чыноўнікі заявілі, што ў іх горадзе дагэтуль ходзяць равеснікі гэтага вагончыка — таксама 1986 года выпуску. Да таго ж, на дастаўку і рамонт трамвая сыдзе каля мільёна расійскіх рублёў, адзначае сайт gorodnews.ru.
У віцебскім трамваі смаленцы збіраліся стварыць музей на колах. Цяпер кіраўнік смаленскай адміністрацыі Мікалай Алашэеў прапанаваў стварыць на сайце мэрыі апытанне, ці патрэбны смаленцам такі падарунак.
Фота з сацыяльных сетак