«Вельмі просіць, каб яму пісалі больш». Ігар Лосік за кратамі 351 дзень

Дата пачатку працэсу па справе палітвязня Ігара Лосіка па-ранейшаму невядомая. Напісаць прашэнне аб памілаванні яму не прапаноўвалі, паведамляе «Радыё Свабода».

105571688_10157633401977169_6961838902169518071_n.jpg

Кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік быў затрыманы ў сябе дома ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 года. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Сярод іх «Удзел у масавых беспарадках» і «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Трэці артыкул абвінавачання невядомы, адвакату Ігара Лосіка забаранілі яго называць.
11 чэрвеня жонка палітвязня Дар’я Лосік адвезла мужу чарговую перадачу ў СІЗА № 3 Гомеля. Яна расказала Свабодзе апошнія навіны ад мужа.
«Ігар вельмі абураецца, што зноў перасталі прыходзіць лісты, — кажа Дар’я. — Раней было шмат заўсёды лістоў, нават 20 у дзень, а зараз бываюць дні, калі зусім нічога. Нейкі блок на лісты, ці што. Я ведаю, што людзі пішуць Ігару. Мне ў інстаграм дасылаюць фота з лістамі для яго, а Ігар нічога не атрымлівае».