Вікіпедысту Марку Бернштэйну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі»
Аўтару і рэдактару інтэрнэт-энцыклапедыі «Вікіпедыя» Марку Бернштэйну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі».
![mark_bernsztejn.jpg mark_bernsztejn.jpg](/img/v1/images/mark_bernsztejn.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марк Бернштэйн — аўтар, рэдактар, папулярызатар свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі «Вікіпедыя». З 2009 года ўваходзіць у лік 50 найлепшых рэдактараў рускамоўнай «Вікіпедыі». Аўтар шматлікіх артыкулаў на тэму Халакосту, аўтар артыкула пра цэнзуру ў Савецкім Саюзе, у якім ён працытаваў каля 250 крыніц.
11 сакавіка 2022 года Марк быў затрыманы ў Мінску. 12 сакавіка — асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 24.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).
![15 сутак прысудзілі Марку Бернштэйну Папулярызатара вікіпедыі Марка Бернштэйна пасадзілі на 15 сутак за «непадпарадкаванне»](/img/v1/images/_5289493306289534812_121.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Пасля 15 сутак арышту не выйшаў на волю, у адносінах да яго распачалі крымінальную справу. Яму інкрымінавалі арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
![Хобі для эрудытаў: абараняць «Пагоню» ў галоўнай сусветнай энцыклапедыі Хобі для эрудытаў: абараняць «Пагоню» ў галоўнай сусветнай энцыклапедыі](/img/v1/images/f81ae80ca8ac9541152955033b9ca49c.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)