Анархіста Сяргея Раманава ў калоніі двойчы змяшчалі ў ШІЗА

Палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава ў калоніі ўжо два разы змяшчалі ў ШІЗА — а ў калоніі вязень знаходзіцца толькі адзін месяц

sjarhej_ramanau.jpg


Актывіста анархічнага руху Сяргея Раманава  адміністрацыя ваўкавыскай калоніі ўжо два разы змяшчала ў штрафны ізалятар, апошні раз — 8 чэрвеня, паведамляюць праваабаронцы. Пры гэтым у калоніі Сяргей знаходзіцца толькі адзін месяц.
Паведамляецца, што прычынай спагнання стала печыва, якое знайшлі ў яго тумбачцы на наступны дзень пасля Дня народзінаў. Акрамя гэтага, палітвязню ўжо двойчы не падпісалі заяву на званок бацькам.
Вядома, што Раманаву ў адну з двух дазволеных рэжымных перадач залічылі маленькую перадачу, якую яму перадалі бацькі адразу пасля прысуду яшчэ ў баранаваіцкім СІЗА. Наступную можна перадаць толькі праз паўгады.
Нагадаем, 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
Дасылаць палітвязню лісты ды паштоўкі можна на адрас: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Сяргей Аляксандравіч Раманаў.