Вясенні Free Market 5 красавіка ў рэстаране-клубе Алекс'с
5 красавіка 2015 году з 14.00 да 20.00 у рэстаране-клубе Алекс'с (г. Мінск вул. Чарнышэўскага, 10а) пройдзе Бясплатны кірмаш.

Каманда арганізатараў Кірмашу зараз актыўна шукае людзей, якія змогуць прадаставіць паслугі на бясплатнай аснове.
Нагадаем, што па правілах Free Market'а ўсе паслугі і рэчы — не маюць ніякага кошту, бо Бясплатны кірмаш — гэта ўзаемадапамога.
У час правядзення Free Market'у дзейнічаюць правілы:
1. Кожны ўдзельнік можа прынесці рэчы, якія ён хоча аддаць іншым, ці прапанаваць свае паслугі (калі вы жадаеце прадаставіць паслугі на мерапрыемстве, калі ласка, загадзя звяжыцеся з арганізатарамі);
2. Гандаль забаронены: рэчы і паслугі — бясплатныя. Таксама забаронена камерцыйная рэклама;
3. Любы чалавек можа забраць тое, што яму патрэбна, нават калі ён нічога не прынёс;
4. Калі адну рэч хочуць забраць двое, спрэчка вырашаецца пры дапамозе "камень-нажніцы-папера". Калі больш двух — арганізуецца чэмпіянат у "камень-нажніцы-папера";
5. Калі адной паслугай хочуць скарыстацца некалькі чалавек, усталёўваецца чарга;
6. Патрабаванні да стану рэчаў:
Вопратка: чыстая, незаношаная, нерваная, з рабочымі гузікамі і маланкамі.
Абутак: чысты, нестаптаны, без дзірак, з рабочымі замкамі.
Кнігі: акуратна падклееныя пры неабходнасці.
Тэхніка: у рабочым стане (калі ёсць нязначныя паломкі абавязкова неабходны суправаджальны ліст з апісаннем хібаў).
Дыскі, касеты: без драпін, не размагнічаныя.
Дзіцячыя цацкі: чыстыя і цэлыя.
Лекавыя сродкі, касметыка, прадукты: з актуальным тэрмінам.
Галоўнае патрабаванне — усе рэчы павінны быць камусьці патрэбнымі, а не пустым хламам.
7. Не прымаюцца: паношаная ніжняя бялізна, шкарпэткі, калготкі (выключэнне — рэчы для маленькіх дзетак: чыстыя і запакаваныя), прадметы гігіены: мачалкі, пінцэты, грэбні і г.д.;
8. Перад тым як штосьці забраць, калі ласка, праверце, ці падыходзіць вам рэч. Не бярыце лішняга, а толькі тое, што сапраўды неабходна;
9. Калі вы хочаце аддаць буйнагабарытныя рэчы (мэбля, бытавая тэхніка) і вы не можаце данесці іх да кірмашу, паведамляйце пра гэта арганізатарам.
Хто хоча дапамагчы ў правядзенні Вясенняга кірмашу звяжыцеся з прадстаўнікамі ініцыятывы.