Вольга Бандарэнка: Па “добрай волі” палітвязняў не адпусцяць

      ЗША будуць патрабаваць вызвалення палітвязняў без усялякіх умоваў. Аб гэтым, як паведаміла Вольга Бандарэнка, заявіў родным зняволеных намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Томас Меліа.       “І запэўніў нас, што ён зробіць усё, каб нашы мужы і родныя выйшлі на волю. І пакуль гэта не будзе зроблена, яны не збіраюцца ісці ні на якія дамовы. Спачатку ўсіх выпускаюць, потым дамовы, — паведаміла жонка зняволенага Зміцера Бандарэнкі.



b085c4fa543afe32970749f5e2bcdc6a.jpg

      ЗША будуць патрабаваць вызвалення палітвязняў без усялякіх умоваў. Аб гэтым, як паведаміла Вольга Бандарэнка, заявіў родным зняволеных намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Томас Меліа.

      “І запэўніў нас, што ён зробіць усё, каб нашы мужы і родныя выйшлі на волю. І пакуль гэта не будзе зроблена, яны не збіраюцца ісці ні на якія дамовы. Спачатку ўсіх выпускаюць, потым дамовы, — паведаміла жонка зняволенага Зміцера Бандарэнкі.

      Сустрэча адбылася на днях падчас візіту Томаса Меліа ў Мінск. Ён адзначыў, што прыехаў у Беларусь па даручэнні дзяржсакратара Хілары Клінтан. Амерыканскі прадстаўнік сустрэўся з бацькам Насты Палажанкі, жонкамі Уладзіміра Някляева, Аляксандра Фядуты, Зміцера Бандарэнкі і Міколы Статкевіча. Падчас размовы прысутнічаў таксама супрацоўнік палітычнага аддзела амбасады ЗША Крыстафер Паніка.

      “Інфармацыю агульную яны ведаюць, — сказала Вольга Бандарэнка. — Мы даносілі да іх нейкія дэталі. Напрыклад, пра адвакатаў. Паколькі ў іх дэмакратычная краіна, яны не разумеюць, як гэта адвакаты не могуць сустрэцца з падследнымі. Мы тлумачылі, што іх дапускаюць толькі на допыты. А на допытах немагчыма ж з падследным паразмаўляць. Таму адвакат нават не можа свайго падследнага абараняць. Бо ён спачатку павінен размаўляць сам-насам з ім, даведвацца пра яго бачанне сітуацыі. Апрыёры такога яшчэ не было ні ў каго ні з кім. Толькі допыты. А так адвакаты не трапляюць на сустрэчы.

      У новым годзе шмат адвакатаў яшчэ ні разу не бачылі палітвязняў. “Не ведаем наогул нічога пра іх. Мы не ведаем, ці даходзяць нашы пасылкі і перадачы. Мы ведаем толькі, што лісты не даходзяць ні да нас, ні да іх. Аб гэтым усім мы гаварылі, — сказала Вольга Бандарэнка.

      Яна адзначыла, што кожная іх сустрэча з рознымі людзьмі — гэта маленькі крок насустрач сваім мужам і родным, да іх вызвалення. “Я не думаю, што па добрай волі іх адпусцяць. Павінны быць знешні ціск, павінна быць інфармацыя пра іх. Будуць санкцыі аднаго ці іншага кшталту, не нам вырашаць. Якія б яны не былі, толькі б не маўчалі. Толькі б іх не забылі, увесь час пра іх нагадвалі. Каб яны ўвесь час былі на слыху. Каб ўрэшце пераламаць сітуацыю, — зазначыла Вольга Бандарэнка.