Вызвалення Алеся Бяляцкага патрабуюць 80 тысяч чалавек
Ініцыяваная праваабаронцамі петыцыя з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага набрала 80 тысяч подпісаў.

Зварот ініцыявала нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco, піша «Позірк».
Петыцыя з'явілася ў трэцяй дэкадзе кастрычніка. Калі колькасць падпісантаў дасягне 100 тысяч, Libereco перадасць яе беларускаму паслу ў Германіі Дзянісу Сідарэнку, а таксама ганаровым консулам Беларусі ў ФРГ.
«У Беларусі беспадстаўна сядзіць у турме Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года», — напісалі аўтары петыцыі.
Яны таксама нагадалі, што Бяляцкі — толькі адзін з больш палітвязняў у Беларусі, якія «арыштаваныя толькі таму, што скарысталіся сваім правам на свабоду меркаванняў, сходаў і аб'яднанняў».

Алеся Бяляцкага затрымалі разам з яго намеснікам Валянцінам Стэфановічам і каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімірам Лабковічам у ліпені 2021 года.
