Палітвязнямі сталі яшчэ 35 чалавек
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі вялікую групу беларусаў — ажно 35 чалавек. Упершыню агульная колькасць палітычных зняволеных перавысіла 1400 чалавек — цяпер іх 1424.
Палітвязнямі прызнаныя Данііл Вітуноў, Павел Далгакоў, Сяргей Жогла, Мікалай Завадскі, Антон Касцючэнка, Анастасія Кізім, Ксенія Котава, Уладзімір Лысак, Віктар Мацяйковіч, Віктар Мазанік, Алесь Папковіч, Ян Папковіч, Уладзімір Паўлаў, Яўгені Рагуцкі, Інга Рэйдальф, Карына Рэйдальф, Віталь Рыбакоў, Аляксандр Семашка, Артур Хлуч, Кацярына Якаўлева, Дзмітрый Русецкі, Мікіта Адзінец, Сяргей Асановіч, Яўген Афанасенка, Анастасія Буткевіч, Дзмітрый Гурэеў, Арцём Заблоцкі, Антон Камароўскі, Аляксандр Карзюк, Андрэй Кунцэвіч, Рыгор Парамонаў, Аляксей Пратаповіч, Арцём Парфененка, Вячаслаў Сыраежка, Павел Шчэрбін.
Амаль усе яны абвінавачаныя паводле арт 342 КК за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
З улікам тых, хто адбыў пакаранне, альбо збег ад пераследу за мяжу сапраўдная колькасць палітвязняў у Беларусі даўно пераваліла за адзнаку ў 2000 чалавек. І гэта толькі калі абапірацца на спісы праваабаронцаў. Насамрэч пад палітычны пераслед пасля выбараў у краіне патрапілі нашмат больш людзей. Так, ініцыятыва dissidentby падае лічбу 1706 чалавек.