Палітвязня, які напісаў: «Света, я вас кахаю», будуць судзіць за камуналку ў ПУАП

З палітвязня, якога ў чэрвені перавялі з «хіміі» ў турму, хочуць спагнаць запазычанасць па «камуналцы», паведамляюць праваабаронцы.

pleskacevicz_2.jpg

Палітзняволенага Аляксандра Плескацэвіча 16 чэрвеня пасля 20 сутак у ШІЗА міліцыянты прывезлі ў папраўчую ўстанову, каб той забраў свае рэчы. Пасля гэтага яго перавялі ў магілёўскую турму. Паведамлялася, што ва ўстанову яго прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця.

15 лістапада ў судзе Ляхавіцкага раёна адбудзецца суд па справе аб «спагнанні запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі і (ці) плаце за карыстанне жылым памяшканнем» у ПУАТ № 43. Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Буднік, якая пакарала палітвязня двума гадамі «хіміі».

Нагадаем, Аляксандра асудзілі паводле ч.1 і ч.2 арт. 339 КК («Хуліганства») за тое, што пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас кахаю».

Падтрымайце палітвязня: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандр Іосіфавіч Плескацэвіч