Па справе «Чорнай кнігі Беларусі» затрымалі былога гульца лепшага гандбольнага клуба Беларусі
Яго вінавацяць у «зліве даных сілавікоў» падчас працы ў МТС, паведамляе «Н*ша Ніва».
Андрэю
Цыпаку 29 гадоў, ён з Брэста. У маладосці гуляў у гандбол у гандбольным клубе
імя Мяшкова, дзе быў дэбютантам сезона 2012-2013 і быў у складзе клуба, калі ён
два сезоны запар выйграваў чэмпіянат Беларусі — у 2014 і 2015 гадах.
У відэа на
канале сілавікоў ён кажа, што працаваў у МТС спецыялістам па працы з кліентамі
з 2020 па 2021 гады і «меў доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі», якую нібыта
перадаў каналу «Чорная кніга Беларусі».
Выглядае,
што затрыманне маладого чалавека — адно з серыі арыштаў, якія сталі магчымымі
праз укараненне супрацоўніка ГУБАЗіКа ў ЧКБ і сетку каналаў, звязаных з
агенцтвам «Інфапойнт».
Праз удзел у ЧБК агента сілавікоў, які меў доступ да прыватнай інфармацыі і чат-ботаў ініцыятывы, былі затрыманыя некалькі дзесяткаў чалавек. Дакладная іх колькасць невядомая.