З'явіўся сайт для маніторынгу рэакцыі ўладаў на пандэмію каронавіруса

Covidmonitor — гэта сайт, дзе сабрана інфармацыя аб тым, як органы ўлады ў Беларусі рэагуюць на сітуацыю з каронавірусам COVID-19. 

ksr_8371_1.jpg

На сайце можна паглядзець храналогію заяў, дзеянняў, рэакцый дзяржаўных органаў. Таксама тут будуць збірацца нарматыўна-прававыя акты, прымаюцца дзяржавай. Карыстальнікі могуць дадаваць сваю інфармацыю праз кнопку ўверсе сайта.
«Кожнае абмежаванне, якое ўводзіцца дзяржавай, павінна быць законным, прапарцыйным і недыскрымінацыйным. Мы збіраем гэтую інфармацыю для гісторыі, каб у далейшым правесці аналіз і разбор учыненых і не ўчыненых дзеянняў», — сказана на галоўнай старонцы рэсурса.
Маніторынг запушчаны і падтрымліваецца праваабарончай арганізацыяй Human Constanta. Распрацоўшчыкі прапануюць звязацца з імі, калі вы гатовыя дапамагчы з маніторынгам, экспертным каментаром або прапанаваць сумесныя дзеянні.