З расізмам беларусы сутыкаюцца часцей, чым з прастытуцыяй?
З прастытуцыяй беларусы сутыкаюцца найменш часта, у параўнанні з іншымі супрацьпраўнымі дзеяннямі.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання «Вывучэнне каштоўнасцяў беларускага грамадства», які быў праведзены для Даследчага цэнтра ІПМ кампаніяй MIA Research у траўні-чэрвені 2018 года.
Рэспандэнтам было прапанавана адказаць, як часта яны сутыкаюцца з рознымі супрацьпраўнымі дзеяннямі па месцы жыхарства.
Згодна з вынікамі апытання, размешчаных на сайце KEF, найбольш часта людзі сутыкаюцца з распіццём алкаголю на вуліцах. Так адказала 21,9% рэспандэнтаў.
Таксама 9,6% апытаных паведамілі, што вельмі часта сутыкаюцца з хуліганствам і вандалізмам.
Яшчэ 4,1% рэспандэнтаў сказалі, што вельмі часта сутыкаюцца з рабаваннем.
Па 2,1% удзельнікаў апытання паведамілі, што часта назіраюць продаж наркотыкаў і праявы расізму.
Самай рэдкай з’явай сярод «вельмі частых» праяў на беларускіх вуліцах з’яўляецца прастытуцыя. Яе назіралі толькі 1,6% рэспандэнтаў.
Апытанне было праведзена ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё Кастрычніцкага эканамічнага форуму», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Мэтай апытання было вывучэнне каштоўнасцяў насельніцтва Беларусі.
Паводле thinktanks.by