З СІЗА выйшлі тры фігуранткі «справы TUT.BY»

Пасля амаль 10 месяцаў за кратамі ў Мінску з СІЗА выйшлі тры фігуранткі «справы TUT.BY». Ім змянілі меру стрымання.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


У пятніцу, 11 сакавіка, з СІЗА № 1 выйшлі былыя намесніца галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Марыя Новік, намесніца генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўная бухгалтарка Анжэла Асад. Усе яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Вядома, што ўсім траім змянілі меру стрымання. Прад'яўленае раней абвінавачанне не знятае.
Нагадаем, 1 верасня 2021-га на волю выйшаў гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў. 13 студзеня гэтага года з-пад хатняга арышту вызвалілі Юлію Чарняўскую, удаву заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Яны застаюцца пад следствам.
Па «справе TUT.BY» за кратамі дагэтуль застаюцца дзевяць чалавек.