Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту
Удаве Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай змянілі меру стрымання і вызвалілі з-пад хатняга арышту.
Пра гэта паведаміла маці Юліі Чарняўскай, Аляксандра Чарняўская, у Facebook. Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзіла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Пры гэтым Юлія Чарняўская па-ранейшаму праходзіць абвінавачанай па крымінальнай справе аб ухіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса).
Нагадаем, сілавікі прыйшлі да Юліі Чарняўскай 18 траўня, праз дзень пасля першай гадавіны з дня смерці яе мужа, заснавальніка T*T.BY Юрыя Зісера. Пасля некалькіх дзён затрымання яе перавялі пад хатні арышт.
Паводле bajby.org