Дачка Юліі Чарняўскай: «Я ўбачыла маму першы раз за 8 месяцаў»
Дачка Юліі Чарняўскай распавяла на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра першую размову з маці пасля яе нечаканага вызвалення з-пад хатняга арышту.
![Фота з фэйсбука Яўгеніі Чарняўскай Фота з фэйсбука Яўгеніі Чарняўскай](/img/v1/images/czarnjauskija.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з фэйсбука Яўгеніі Чарняўскай
Яўгенія Чарняўская распавяла, што сёння змагла паразмаўляць з маці — першы раз за 8 месяцаў.
“МАМААААААААААА! Я проста выла, крычала, плакала, не магла дыхаць. Для мяне гэта абсалютна нечакана, раптоўна, без якіх-небудзь перадумоў, тлумачэнняў і ідэй, чаму менавіта цяпер. Проста гэта здарылася.
Мамачка цяпер можа выходзіць з дома і стала даступная для кантакту! На жаль, яна не можа пракаментаваць і адказваць на юрыдычныя пытанні», — напісала Яўгенія Чарняўская.
![Фота з фэйсбука Яўгеніі Чарняўскай Фота з фэйсбука Яўгеніі Чарняўскай](/img/v1/images/271792753_10225127723154446_979880363972608178_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з фэйсбука Яўгеніі Чарняўскай
![«Баюся, што беларусы ў сабе расчаруюцца». Юлія Чарняўская — пра звальненне і выбар «Баюся, што беларусы ў сабе расчаруюцца». Юлія Чарняўская — пра звальненне і выбар](/img/v1/images/ccdc7ecb_b8f1_4a3b_81b5_ab7672818213_w1023_r1_s.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)