Гендырэктара hoster.by Сяргея Павалішава выпусцілі з СІЗА

Са слоў адваката Сяргея Павалішава, яму змененая мера стрымання. Адвакат таксама адзначае, што генеральны дырэктар hoster.by усё яшчэ знаходзіцца пад следствам.

dsf0764.jpg

"Мы не маем іншых падрабязнасцяў у сувязі з тым, што ўдзельнікі крымінальнага працэсу знаходзяцца пад падпіскай аб невыдаванні", — паведамілі reform.by ў прэс-службе hoster.by.
Гендырэктар кампаніі hoster.by Сяргей Павалішаў быў затрыманы 18 траўня, ён знаходзіўся ў СІЗА разам з менеджарамі і журналістамі Тутбая.
Кампанія hoster.by 10 гадоў займалася адміністраванне байнэта. Але з 1 студзеня 2022 года паводле загаду ААЦ ад 25 жніўня, функцыі тэхнічнага адміністратара будзе выконваць СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (beCloud).