За словы «Без Лукашэнкі» жыхару Жабінкі пагражае да трох гадоў турмы

За выказанае ўслых жаданне жыць у Беларусі без Лукашэнкі мужчыне пагражае да трох гадоў зняволення. Як паведамляюць праваабаронцы, у Жабінцы сілавікі затрымалі 48-гадовага мясцовага жыхара.

photo_2022_05_05_20_03_38.jpg

19 красавіка ў Брэсце актывісты БРСМ ладзілі мітынг «супраць польскай хунты». Сярод іншага яны крычалі: «Мы гордимся, мы помним». Мужчына, які праходзіў міма, выкрыкнуў: «Без Лукашэнкі!».

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў турмы.