Мінімум 631 ракета была запушчана з тэрыторыі Беларусі па Украіне
Такія падлікі ажыццявілі беларускія назіральнікі.
![fa6892e_81dce6e_1e73881_krylata_raketa.jpg fa6892e_81dce6e_1e73881_krylata_raketa.jpg](/img/v1/images/fa6892e_81dce6e_1e73881_krylata_raketa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Маніторынгавая група «Беларускі Г**н» сабрала ўсе вядомыя ракетныя запускі з беларускай тэрыторыі з 6 раніцы 20 хвілін 24 лютага 2022 года ў відэа храналогію.
«БГ» звяртае ўвагу, што запускі ракет адбываюцца з дазволу і пры прамой падтрымцы Лукашэнкі:
«Ён – ваенны злачынец, як і Пуцін. І яго мусяць судзіць гэтак жа, як і ўсіх дыктатараў, якія падтрымліваюць забойствы мірных грамадзян. У вашых сілах патрабаваць увядзення санкцый супраць рэжыму – і спынення любых адносін з Лукашэнкам і яго чыноўнікамі».
Запускі з тэрыторыі Беларусі працягваюцца дагэтуль. Апошні пуск быў учора, 3 траўня, а 11:35.