
Дэлегацыі Украіны і яе партнёраў зладзілі дэмарш праз старшынства Беларусі ў органе АБСЕ
- Замежжа
- 04-05-2022
Чатырохмесячнае старшынства ў Форуме ў канцы красавіка па ратацыі перайшло да Беларусі.

Чатырохмесячнае старшынства ў Форуме ў канцы красавіка па ратацыі перайшло да Беларусі. Перад гэтым Украіна і многія іншыя краіны — удзельніцы АБСЕ адзначалі, што ў цяперашніх умовах старшынства Мінска ў дырэктыўным органе АБСЕ ўяўляецца немагчымым.
4 мая ўкраінская дэлегацыя афіцыйна заявіла, што не лічыць магчымым прыняць той факт, што дыскусіі ў ФБС АБСЕ будуць праходзіць пад старшынствам Беларусі і парадак дня гэтага органа будзе вызначацца «дзяржавай-удзельніцай, якая падтрымлівае поўнамаштабную вайну ў рэгіёне АБСЕ».
— Мы шкадуем, што Беларусь не адмовілася ад сваёй чаргі ўзначаліць ФБС. Сам факт яе старшынства - абраза прынцыпаў, на якіх грунтуецца наша арганізацыя, — заявілі ва ўкраінскай місіі.
Прадстаўнік Украіны заявіў, што такое становішча спраў робіць немагчымым працяг дэлегацыяй Украіны звыклага ўдзелу ў паседжанні ФБС пад старшынствам Беларусі, і пакінуў залу. Дэмарш падтрымалі і прадстаўнікі краін-партнёраў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: