Расія спрабавала прадаць скрадзенае ўкраінскае збожжа

МЗС Украіны пацвердзіла інфармацыю аб вывезеных 27 тысячах тон збожжа.

1057954190_0_84_1600_984_1920x0_80_0_0_7fe7d5df6711aeed2761e00927115f4d.jpg

Расійскае судна загрузіла ў часова акупаваным Крыме 27 тысяч тон скрадзенага ўкраінскага збожжа і паспрабавала прадаць яго Егіпту, але пасля адмовы змяніла кірунак на Ліван і Сірыю.
МЗС Украіны пацвердзіла інфармацыю аб вывезеных 27 тысячах тон збожжа. Прадстаўнік ведамства Алег Нікаленка падкрэсліў, што ўкраінскія дыпламаты перашкодзілі Расіі даставіць гэтае збожжа ў Александрыю.
«Паводле нашай інфармацыі, цяпер расійскі бок накіраваў судна са збожжам, скрадзеным на поўдні Украіны, у бок Лівана і Сірыі. МЗС ужо звярнулася ў ліванскія і сірыйскія органы, каб яны арыштавалі крадзены груз, калі расійскі сухагруз зойдзе ў іх парты», — Паведаміў Нікаленка.
МЗС разам з датычнымі праваахоўнымі органамі і міжнароднымі партнёрамі будзе працаваць над тым, каб кожная расійская кампанія, якая будзе звязана з незаконнымі здзелкамі з украінскім збожжам, панесла адказнасць, рэзюмавалі ў ведамстве.