Венгрыя не будзе забараняць імпарт нафты з Расіі

Гэта можа падарваць намаганні Еўропы па аказанні аб'яднанага ціску на Маскву.

nafta_18.jpeg

Венгрыя не падтрымае прапанову Еўрапейскага Саюза аб забароне імпарту нафты з Расіі, што можа падарваць намаганні блока па аказанні аб'яднанага ціску на Маскву з-за яе вайны ва Украіне, паведамляе NBC.
Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта заявіў у сераду, што энергазабеспячэнне Венгрыі «будзе поўнасцю знішчана» ў выпадку эмбарга ЕС, што, паводле яго слоў, зробіць «немагчымым для Венгрыі атрымліваць нафту, неабходную для функцыянавання венгерскай эканомікі».
Заява Сіярта прагучала пасля таго, як прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен прапанавала краінам-сябрам ЕС паэтапна адмовіцца ад імпарту сырой нафты на працягу шасці месяцаў і нафтапрадуктаў да канца года ў рамках шостага пакета санкцый супраць Расіі.