Навальнага пераводзяць ва ўстанову, вядомую жорсткасцю да вязняў

СМІ неаднаразова паведамлялі аб фактах жорсткага абыходжання са зняволенымі ў гэтым месцы.

Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Аляксей Навальны, якога ў сакавіку прыгаварылі да дзевяці гадоў калоніі строгага рэжыму па справе аб махлярстве, паведаміў, што яго перавядуць у ПК-6 у Мелехава ва Уладзімірскай вобласці.
ПК-6 знаходзіцца прыкладна ў 150 кіламетрах ад ПК-2, дзе зараз знаходзіцца Навальны. СМІ неаднаразова паведамлялі аб фактах жорсткага абыходжання са зняволенымі ў ПК-6.
Хоць катаванні да зняволеных прымяняюцца ў многіх расійскіх калоніях, ПК-6 у Мелехава — гэта «жахлівае месца нават па такіх вар'яцкіх мерках», заявіла паплечніца Навальнага Кіра Ярмыш.