Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Дрожжу. Раней паведамлялася пра яго затрыманне
Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».
![Фота sb.by Фота sb.by](/img/v1/images/drozza_0505.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота sb.by
Напрыканцы красавіка СМІ паведамлялі пра затрыманне
міністра.
9 сакавіка 2022-га Лукашэнка слухаў даклад пра парадак у
лясах. Ён папярэдзіў прысутных, у тым ліку і міністра лясной гаспадаркі, што за
прыпіскі іх чакае турма.
Дрожжа стаў міністрам у красавіку 2018 года. Прызначаючы
яго, Лукашэнка патрабаваў навесці парадак, «каб за хабар леснікі і
ляснічыя не сплаўлялі лес і каб гэты лес за грошы, капейкі, за цэнты не трапляў
на Захад», нагадвае БЕЛТА.
Паводле «Еўрарадыё».