За вязняў паручаюцца

      Некалькі соцень хадайніцтваў аб вызваленні палітвязняў ужо падпісаны ў офісе БНФ. Людзі звяртаюцца да пракуратуры з просьбай вызваліць зняволеных да суда пад сваё асабістае паручальніцтва.       У офісе партыі знаходзяцца больш за 20 тэчак з прозвішчамі вязняў. Паставіць свае подпісы пад хадайніцтвамі пажадалі шмат людзей.



fa131721954c3ddae16ee67620ffb2e0.jpg

      Некалькі соцень хадайніцтваў аб вызваленні палітвязняў ужо падпісаны ў офісе БНФ. Людзі звяртаюцца да пракуратуры з просьбай вызваліць зняволеных да суда пад сваё асабістае паручальніцтва.

      У офісе партыі знаходзяцца больш за 20 тэчак з прозвішчамі вязняў. Паставіць свае подпісы пад хадайніцтвамі пажадалі шмат людзей.

      “Таму і з’явіліся тэчкі. Бо напачатку была інфармацыя, што дзяжурныя будуць даваць вам гэтыя лісты. А калі пайшоў паток людзей, то на офісе фактычна толькі тым і займаліся, што выдавалі хадайніцтвы. Сабралася нават чарга падпісацца. І наступным днём вырашылі, што лягчэй зрабіць тэчкі, каб людзі падыходзілі да стала, самі бралі іх і падпісваліся, — паведаміла валанцёрка, рэгіянальны каардынатар аргкамітэта БХД Ірына Губская.

      Людзі хочуць зрабіць унёсак у справу вызвалення палітвязняў. І для іх гэтыя подпісы, як адзначыла дзяўчына, спосаб праявіць сваю салідарнасць.

      “Прыходзяць неабыякавыя беларусы, — сказала Ірына. — Людзі, якія былі на плошчы і якія не былі. Людзі, якія адчуваюць сваю адказнасць за будучае краіны. Проста салідарныя людзі. Пачынаючы ад студэнтаў-першакурснікаў, якім толькі споўнілася 18 гадоў. Прыходзяць пенсіянеры, працоўныя — розных прафесій, якія толькі можна пералічыць. Важна, што вельмі шмат людзей — гэта не сябры нейкіх палітычных арганізацый.

      Рабочыя аднаго з мінскіх заводаў, Пётр і Станіслаў, падпісалі хадайніцтвы за ўсіх палітвязняў. Яны заявілі, што адназначна падтрымліваюць гэтых людзей.

      “У мяне ледзь “дах не паехаў пасля гэтых выбараў, ад гэтай несправядлівасці, — сказаў Пётр. —  Людзі ні ў чым не вінаваты, тым больш у здзяйсненні крымінальнага злачынства. Улада іх баіцца. Гэта страх і помста за выказванні гэтых кандыдатаў у адрас Лукашэнкі. Але хлусня да дабра не даводзіць. Гэта рана ці позна скончыцца. Хто не запужаны, той не запужаецца.

      “Трэба жыць па сумленні, па праву, па справядлівасці. Гэта асноўныя крытэры, якім павінен адпавядаць прэзідэнт. Калі гэтых крытэраў няма ў чалавека, які ўзначальвае краіну, то ўжо далей казаць няма пра што, — лічыць Станіслаў.

      Рабочыя пажадалі вязням “усяго добрага і “не губляць надзею: “Каб іх вызвалілі, каб выйшлі з турмы, сустрэліся з сем’ямі і каб больш ніколі такіх пакутаў не зазналі.

      Хадайніцтвы аб вызваленні палітвязняў адрасуюцца пракуратуры горада Мінска.