Заява Зміцера Бародкі наконт Беларускага Дому ў Варшаве

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася вакол Беларускага Дому ў Варшаве і дзеля захавання празрыстасці, паразумення і еднасці грамадскіх сіл Беларусі і па-за яе межамі прапаную:



f38f35b9_958c_4696_a6fc_f76c5e4ae539_mw1024_n_s.jpg

— аб'яднаць высілкі па развіццю Беларускага Дому ў Варшаве як пляцоўкі ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі.

— дзеля гэтага запрасіць у Раду Беларускага Дому ў Варшаве прадстаўнікоў усіх найбольш уплывовых палітычных сіл, прадстаўленых як у Беларусі, так і па-за межамі краіны.

Мяркую, гэта дапаможа не адхіліцца нам ад заяўленых пры стварэнні Беларускага Дому ў Варшаве місіі, мэты і задач.

Галоўнае ў сённяшняй сытуацыі — гэта захаваць канцэпцыю кансалідацыі ўсіх сіл, якія змагаюцца за волю, дэмакратыю і незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Беларускі Дом павінен быць месцам для сумеснай працы ўсіх беларусаў за мяжой ў выгнанні.

Зміцер Бародка,

судырэктар Беларускага Дому ў Варшаве,

кіраўнік кампаніі «Разам для Беларусі»