Заўтра вызваляюць Дземідзенку і Крэмянецкага

Маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка і Зміцер Крэмянецкі адсядзелі па 10 сутак за спробу патрапіць на Майдан.



f4160421_029e_44ef_ba0b_1c1e5f6a41ef_mw1024_n_s.jpg

Як паведаміла НЧ жонка Міколы Дземідзенка. Алеся Дземідзенка, хлопцаў вызваляюць з ізалятара часовага ўтрымання а 13.30. У Ельск (Гомельская вобласць), дзе яны адбывалі адміністрацыйнае пакаранне,  заўтра скіруюцца іх сябры.

Нагадаем, 22 лютага украінскія памежнікі затрымалі Міколу Дземідзенку і Змітра Крэмянецкага, якія спрабавалі патрапіць на Украіну, каб прыняць удзел у Майдане. Маладафронтаўцам паставілі штампы пра 5-гадовую забарону на ўезд на тэрыторыю Украіны, пасля чаго перадалі іх беларускім памежнікам. Тыя, у сваю чаргу, вывезлі юнакоў з мяжы ў Ельскі райаддзел, дзе на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за лаянку матам.