Генпракуратура Украіны сцвярджае, што Януковіч не пакідаў тэрыторыі краіны
Намеснік генеральнага пракурора Украіны Мікола Галамша абверг распаўсюджаную расійскімі СМІ інфармацыю пра тое, што Віктар Януковіч знаходзіцца ў Маскве.
Як паведаміў журналістам Галамша, па інфармацыі Службы бяспекі і Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, Януковіч не выязджаў за межы краіны. Яго пошукамі цяпер займаюцца СБУ і МУС, да таго ж Януковіч абвешчаны ў міжнародны вышук.
Таксама сёння прагучала заява Арсена Авакова, які часова выконвае абавязкі кіраўніка МУС Украіны, пра тое, што украінскія сілавікі раней не сталі затрымоўваюць Януковіча ў Крыму, каб не справакаваць гвалтоўныя сутыкненні.
Нагадаем, у сераду расійская інфармагенцы РБК са спасылкаю на свае крыніцы паведаміла, што Януковіча бачылі ў маскоўскім гатэлі "Украіна", а пасля - у падмаскоўным санаторыі "Барвіха", які прыналежыць Кіраванню справамі прэзідэнта РФ. У сваю чаргу прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што не мае інфармацыі пра месцазнаходжанне экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.