Авакаў падняў па трывозе ўсе ўнутраныя войскі і міліцыю ў Крыме
Праз захоп Вярхоўнай Рады і Савета міністраў Крыма ў Сімферопалі па трывозе паднятыя ўнутраныя войскі і ўвесь склад міліцыі.
Пра гэта паведаміў в.а. міністра ўнутраных спраў Арсэн Авакаў у Facebook.
«Пад раніцу узброены аўтаматычнай зброяй і кулямётамі атрад невядомых захапіў
будынак ВР Крыма ў Сімферопалі. Па трывозе паднятыя ўнутраныя войскі і ўвесь склад міліцыі», - напісаў ён.
«Для недапушчэння кровапраліцця сярод грамадзянскага насельніцтва ўведзена
ачапленне вакол квартала, дзе размешчана ВР Крыму», - адзначыў Авакаў.
«Прынятыя яшчэ шэраг мер рэагавання для процідзеяння развіцця экстрэмісцкіх
дзеянняў, недапушчэння развіцця сітуацыі ва ўзброенае сутыкненне ў цэнтры горада»,
- дадаў ён.
Па словах Авакава, «правакатары на маршы».
«Час халоднай галавы, кансалідацыі здаровых сіл і дакладных
дзеянняў», - адзначыў ён.
Як вядома, гэтай ноччу 50-60 невядомых са зброяй захапілі памяшканне Вярхоўнай Рады Крыма і Савета міністраў АРК ў Сімферопалі. Работнікаў адтуль вывелі.
Прэм'ер-міністр АРК Анатоль Магілёў паведаміў, што на 9 раніцы (10:00 паводле Мінскага часу) прызначаны перамовы з захопнікамі.
Ён абвясціў чацвер выхадным і папрасіў людзей захоўваць спакой і не набліжацца да эпіцэнтра падзей.