З’явілася інфармацыя пра затрыманне Анатоля Лябедзькі

Збор подпісаў супраць аўтапабору, ініцыяваны лідарам АГП, пад пагрозай зрыву.



liabedzka.jpg

Жонка лідара АГП Святлана Лябедзька распавяла “Радыё Свабода” пра верагоднае затрыманне яе мужа:

«Анатоль пайшоў у гараж, які знаходзіцца проста насупраць дома ў 5 хвілінах. І пасля ў дамафон кватэры пазваніў незнаёмы мужчына і паведаміў, што майго мужа затрымалі. Я нічога яшчэ не ведаю, зараз паеду ў Цэнтральны РУУС Мінска. Аб 11 гадзіне ў яго мусіла быць сустрэча ў офісе АГП, а а 12-й ён меўся зноў збіраць подпісы супраць аўтападатку. Магу звязаць ягонае затрыманне толькі з гэтым».

Усё адбылося каля 9.30 раніцы.

Збор подпісаў меўся адбыцца каля Камароўскага рынку.

www.svaboda.org