Дашкевічы чакаюць дзіця
Зміцер і Наста Дашкевічы чакаюць трэцяе дзіця.

Змагары года Мара і Давід на варце абароны Курапатаў. Фота з фэйсбука Зміцера Дашкевіча
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў Зміцер Дашкевіч. Сярод найважнейшых 12 падзей, якія ўзрушылі ў “гэтым дзівосным 2018ым годзе”, Зміцер паведаміў пра яго ўласнае “адкрыццё года”.
“АДКРЫЦЬЦЁ ГОДА – чалавек, якога носіць пад сэрцам каханая мая жоначка. Паводле папярэдніх дадзеных гэта дзяўчынка, і мы з Давідам, пакуль што, у трымценьні ад думкі: як нам быць з трыма паненкамі ў адной хаце. Інфармацыя сакрэтная, але чакаем ад вас падтрымкі і, хто мае досвед, рэкамендацый”.