Журналістку Ірыну Слаўнікаву таксама арыштавалі на 15 сутак
15 лістапада ў судзе Першамайскага раёна суддзя Максім Трусевіч другі раз запар асудзіў Ірыну Слаўнікаву на 15 сутак. Раней такі ж тэрмін атрымаў яе муж Аляксандр Лойка.
![slavnikova.jpg slavnikova.jpg](/img/v1/images/slavnikova.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Журналістку, як і яе мужа, абвінавацілі ў «дробным хуліганстве». Але, па словах сведкі-міліцыянта, «агрэсіўныя паводзіны» ў Ірыны пачаліся пасля таго, як яна заўважыла, што на мужа новы пратакол складаюць. Вопратку Ірыны міліцыянт таксама не памятае. Ён сцвярджае, што рост Ірыны 170 сантыметраў, калі на самай справе — 162.
Суддзя Трусевіч арыштаваў Слаўнікаву па арт. 19.1 КаАП на чарговыя 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.