Журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа зноў будуць судзіць
Гэтым разам іх вінавацяць у «дробным хуліганстве».
Журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку вінавацяць у дробным хуліганстве, перадае БАЖ. Суд над імі пройдзе а 14:00 у судзе Першамайскага раёна Мінска.
Ірыну Слаўнікаву і яе мужа затрымалі два тыдні таму па вяртанні ў Беларусь. Яны ўжо адсядзелі па 15 сутак арышту, але ўчора не выйшлі з Акрэсціна.