Мужа Ірыны Слаўнікавай Аляксандра Лойку зноў пакаралі 15-сутачным арыштам

Справу Аляксандра Лойкі сёння разглядзелі ў судзе Першамайскага раёна. Учора яго разам з жонкай Ірынай Слаўнікавай не выпусцілі з Акрэсціна пасля 15-сутачнага арышту. На гэты раз у Першамайскім РУУСе на яго склалі пратакол за тое, што нібыта ён на тэрыторыі РУУСа «паводзіў сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычаў, нецэнзурна лаяўся, а на заўвагі не рэагаваў».

40517211_1982660928447185_5756632060823339008_n_1.jpg

Справу Аляксандра вёў суддзя Максім Трусевіч. Сведка-міліцыянт на судзе нават не змог успомніць ва што быў апрануты Лойка. На яго думку, недавольства знаходжаннем у РУУСе, павышаны тон гаворкі і актыўная жэстыкуляцыя, і ёсць «дробнае хуліганства», піша Вясна назірае.
У выніку, суддзя Трусевіч прызнаў мужчыну вінаватым і зноў пакараў Аляксандра 15-сутачным арыштам.
Нагадаем, 30 кастрычніка журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі ў мінскім аэрапорце, калі тыя вярталіся з адпачынку 1 лістапада суддзя Максім Трусевіч арыштаваў мужа і жонку на 15 сутак.