100 сацыяльных інавацый Фінляндыі

Што аб'ядноўвае аднапалатны парламент і шафу для сушкі посуду? Або пасылку для будучай мамы, бясплатныя школьныя абеды і смс-паведамленні? Усё гэта фінскія сацыяльныя інавацыі.
vesti.ru

vesti.ru

Унікальную калекцыю з сотні такіх ноў-хаў для чалавека сабраў і змясціў пад адной вокладкай няўрымслівы Ілка Тайпале — лекар і грамадскі дзеяч, у нядаўнім мінулым — дэпутат фінскага парламенту і заснавальнік фінскага
філіяла міжнароднай арганізацыі "Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны".

Пераклад на беларускую мову выйшаў у выдавецтве Уладзіміра Сіўчыкава ў перакладзе Якуба Лапаткі.

31 мая 2017 года адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «100 сацыяльных інавацый Фінляндыі» з удзелам яе рэдактара  Ілкі Тайпале.

Мерапрыемста арганізаванае Аддзяленнем Пасольства Фінляндыі ў Беларусі сумесна з офісам ЮНФПА ў Мінску.

Падчас прэзентацыі выступяць Ілкі і Вапу Тайпале, а таксама Амбасадара Фінляндыі Крыстар Мікельсан і прадстаўнікі ЮНФПА.

Вас чакаюць па адрасе: Double Tree by Hilton, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 9. Пачатак а 15 гадзіне. Уваход вольны


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: