26 верасня распачынаюцца Тыдні Германіі–2013 ў Беларусі
Тыдні Германіі, якія сёлета адзначаюць свой 10-гадовы юбілей, пачынаюцца і ў гэтым годзе па традыцыі 26 верасня — у Еўрапейскі дзень моваў, і будуць доўжыцца да 20 кастрычніка 2013 года. Яны адрасаваны ўсім, хто жадае пазнаёміцца з сучаснай нямецкай культурай, грамадствам і эканомікай.
Мерапрыемствы ў рамках «Свята нямецкай мовы» стануць адной з цэнтральных падзей Тыдняў Германіі. Важнымі пунктамі праграмы з’яўляюцца таксама мерапрыемствы Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD), Інфармацыйнае бюро якой у Мінску ў гэтым годзе адзначае 10 гадоў паспяховай працы.
Акрамя таго, Германія прадставіць беларускай грамадскасці фільмы, музыку, тэатральныя пастаноўкі, літаратуру, фотавыставу і шэраг іншых мерапрыемстваў. Школьнiкі, студэнты, а таксама вучоныя і эксперты з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі праграмы.
Поруч з культурнымі імпрэзамі пройдуць і іншыя мерапрыемствы, якія тычацца палітычных аспектаў, гуманітарнай дапамогі і эканамічнага супрацоўніцтва.
Тыдні Германіі з цягам часу сталі нязменным складальнікам працы ў галіне нямецкай культуры ў Беларусі. Яны праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія разам з іншымі германскімі ўстановамі і нямецкімі пасярэднікамі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі.
Больш падрабязную і актуальную інфармацыю аб асобных мерапрыемствах і арганізатарах глядзіце www.minsk.diplo.de.
Паводле прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску