Беларускія дзіцячыя пісьменнікі супраць гвалту
Беларускія дзіцячыя пісьменнікі запісалі відэазварот, у якім у асудзілі гвалтоўныя дзеянні ўладаў, выступілі з патрабаваннем спыніць гвалт і аднавіць закон.
Вядомыя беларускія дзіцячыя пісьменнікі, паэты і перакладчыкі, драматургі, выдаўцы і ілюстратары, лаўрэаты шматлікіх літаратурных прэмій і пераможцы творчых конкурсаў выступілі з відэазваротам, у каторым патрабуюць ад беларускіх улад спыніць гвалт і аднавіць закон. З відэазваротам выступілі Ганна Янкута, Вера Бурлак, Надзея Ясмінска, Наталка Харытанюк, Надзя Кандрусевіч-Шыдлоўская, Дзіяна Балыка, Вольга Акуліч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастарнак. Зварот падтрымалі Андрэй Хадановіч, Марыя Бершадская, Юры Несцярэнка, Ганна Зенькова, Алег Грушэцкі.
Сам зварот дзіцячых пісьменнікаў адрозніваецца ад шэрагу іншых — яго запісалі часткова ў характэрнай апавядальна-казачнай манеры.
Прапануем пазнаёміцца са зваротам ў тэкставай версіі:
Ганна Янкута
— Пісьменнікі не могуць быць па-за палітыкай, таму што тое, што мы пішам, і ёсць палітыка. Нават калі мы пішам для дзяцей. Калі мы не змагаемся са злом і несправядлівасцю ў жыцці, як мы будзем пісаць пра гэта ў кнігах?
Вера Бурлак
— Дзеці вераць кнігам. Таму пісьменнікам важна казаць дзецям тое, ува што яны вераць самі. Я веру ў тое, што неабходная свабода: свабода думкі, свабода фантазіі, свабода ад страху.
Надзея Ясмінска
— Дети не только верят в сказочные истории, но и называют самих писателей волшебниками. Это трогательная, очень дорогая для нас вера. И мы готовы сражаться со злом, насилием, беззаконием, хоть в реальной жизни у нас нет волшебных палочек.
Наталка Харытанюк
— У мяне няма чароўнай палачкі. Але ў мяне ёсць спосаб адпомсціць сілавікам і фальсіфікатарам, і ўсім сілам цемры, што разгуляліся ў Беларусі. Маёй помстай будзе свабода дзяцей. Свабода, якую дзеці знойдуць у гісторыях і казках. Свабода, якую немагчыма расстраляць ці адправіць на Акрэсціна.
Надзя Кандрусевіч-Шыдлоўская
— Дзіцячая літаратура — гэта сапраўднае мастацтва, якое не церпіць цэнзуры ды ідэалогіі. Толькі ў свабоднай краіне можна вольна пісаць, ілюстраваць ды перакладаць праўдзівыя дзіцячыя кнігі. Мы супраць гвалту, падману ды няволі.
Дзіяна Балыка
— Как никогда не поздно иметь счастливое детство, так никогда не поздно осознать себя человеком, гражданином и начать жить в свободной стране счастливых людей. И для этого вовсе не обязательно уезжать из Беларуси. Для этого нужно всего лишь остановить диктатуру.
Вольга Акуліч
— Дзеці добра ведаюць, што дарослы — не той, хто самы дужы, не той хто самы злосны і не той, хто самы хітры. Дарослы — аб’ектыўны, справядлівы і здатны да партнёрства. Дарослыя, будзьце дарослымі!
Яўгенія Пастарнак,
Андрэй Жвалеўскі
— В сказках добро всегда побеждает зло. В жизни тоже. Злой Цмок отправится в свое подземелье. Гарри Поттер победит Воландеморта. Белорусский народ найдет свою папараць-кветку. А добрый молодец сломает иглу Кащея. Мы победим!
Марыя Мартысевіч
— Ціха, мышы, ціха, ціха:
Мы ў закладніках у псіха.
Не будзіце піскам котку,
Не гайдайце лапкай лодку —
Выйдуць воўкі з цемнаты,
Надзяруць усім хвасты.
Толькі нашы мышы — панкі,
Не ўсыпЯць іх калыханкі.
Нашы мышы — дзеці кветак,
Іх букет не зломіш гэтак:
Без катА мы ў галаве,
кАты — ганьба вам. Жыве!