Brutto прадставілі сінгл на верш Янкі Купалы

Музыкі кажуць, што новую працу варта ўспрымаць як заклік.



brutto_hurt.jpg

У Brutto зноў новы сінгл. Ён мае назву «Будзь смелым» і складаецца з двух трэкаў: уласна «Будзь смелым» — новым, напісаным на верш Янкі Купалы, і свежай версіі «ляпісаўскай» песні «Священный огонь» з крычалкамі і спартовым запалам.
Сяргей Міхалок і кампанія кажуць, што сінгл варта ўспрымаць як заклік:
«Будзь смелым, калі ідзеш за сваёй марай, і будзе з табой святы агонь».
Песню «Будзь смелым» музыкі таксама суправадзілі lyric-відэа.


euroradio.fm