Фестываль “Гальшанскі замак” аб’яднае два народы

У межах праекта беларуска-літоўскага супрацоўніцтва “Два бакі — адна гісторыя і культура” рыхтуецца да правядзення фестываль “Гальшанскі замак”. Ён запланаваны на 23–24 жніўня.  



get_img82.jpg

На фестываль завітаюць каля васьмідзесяці партнёраў з Літвы — майстры народных рамёстваў, паэты, удзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Паэты Віленскага і Ашмянскага раёнаў прэзентуюць сумесны творчы зборнік. Запланавана заключэнне дамовы аб супрацоўніцтве паміж музейнымі і бібліятэчнымі ўстановамі абодвух раёнаў. Будзе выпушчаны каталог “Майстры памежнага рэгіёну” на чатырох мовах, а таксама набор паштовак “Скарбы Ашмянскага краязнаўчага музея”.

Ашмянскія артысты самадзейнасці пакажуць вялікае тэатралізаванае шоў у касцюмах гістарычных персанажаў.

Адмыслова будзе распрацаваны турыстычны маршрут з Ашмянаў да Вільні. Беларуская частка падарожжа пройдзе праз Гальшаны, геадэзічны пункт Дугі Струвэ “Цюпішкі”, Баруны, Жупраны, Паляны, Грынцы. З боку Літвы маршрут працягнецца праз Меднікі, Рукойні, Барэйкішкі, Крыжоўку, геадэзічны пункт Дугі Струвэ ў Віленскім раёне.

www.t-styl.info