Фестываль “Вольнае паветра” пройдзе шосты раз

Фестываль этнічнай музыкі “Вольнае паветра” адбудзецца 24 жніўня на хутары Шаблі, што ля Валожына. На опэн-эйры выступяць выканаўцы з Беларусі, Расіі, Нямеччыны і Бураціі.



get_444img.jpg

Фестываль этнічнай музыкі «Вольнае паветра» адбудзецца 24 жніўня на хутары Шаблі, што ля Валожына. На опэн-эйры выступяць выканаўцы з Беларусі, Расіі, Нямеччыны і Бураціі.

Найбольш чаканыя замежныя госці да тэматыкі этна падыходзяць нязвыклым для Беларусі чынам. Немцы з гурта «Feindrehstar» граюць музыку, заснаваную на фанку і джазе, з дадаткамі хаўсу і хіп-хопу. Традыцыйна партнёрам фестывалю выступае Goethe Institut у Мінску.

Іншы цікавы гурт — расійскі «Theodor Bastard», па стылістыцы блізкі да трып-хопу і іншых эклектычных, паўэлектронных кірункаў.

get_img?ImageId=33303

Упершыню ў Беларусі выступіць гурт з Буратыі «Namgar», які з традыцыйнымі спевамі і інструментамі Сібіры ўжо пабываў не на адным кантыненце.

«Вольнае паветра» гэта таксама адна з рэдкіх магчымасцей пабачыць у Беларусі знакаміты гурт «Kriwi», які нядаўна парадаваў слухачоў новым альбомам «Traukamurauka». Да беларуска-міжнароднага блоку можна аднесці таксама гурт Масуда Талібані «Awindar», які спецыялізуецца ў курдскіх і персідскіх песнях.

Аматараў фолку і року парадуе паўакустычным сэтам «Re1ikt«.

Акрамя музычнай часткі наведнікаў чакае шмат іншых атракцый: турнір па кіданню кароўіх кізякоў, розныя тэматычныя зоны (ёга, капаэйра, кальянная і г.д.)

 

get_img?ImageId=33301

 

 

Мапа фэсту

Квіткі каштуюць 160 тысяч рублёў. У дзень фэсту — 200 тысяч. Квіткі можна набыць у касах kvitki.by i ticketpro.by (у тым ліку і ў Гродне).

Інфалінія фестывалю: +375 29 140 80 00

Падрабязную інфармацыю пра фэст (у тым ліку пра даезд) можна знайсці на старонцы shabli.by, а таксама на Facebook і Укантакце.

www.t-styl.info