Кнігі Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Адамовіча трапілі ў доўгі спіс прэстыжнай польскай прэміі
Кнігі беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Адамовіча трапілі ў доўгі спіс прэстыжнай польскай прэміі Angelus
Польскія пераклады раманаў «Сарока на шыбеніцы» Альгерда Бахарэвіча (пер. Яна Максімюка) і «Песня пра Цімура» Андрэя Адамовіча (пер. Багдана Задуры) — у доўгім спісе літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus. Журы абрала 14 кніг са 100, паведамляе "Будзьма"
Пераможца будзе абвешчаны 15 кастрычніка.