Міхась Раманюк — вандроўнік па краіне Беларусь

22 студзеня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца спектакль-гімн «ВАНДРОЎНІК» да 70-годдзя Міхася Раманюка.



ramaniuk.jpg

Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык — Ларыса Сімаковіч.
На сцэне: 
— Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь фальклор-тэатр «ГОСЬЦІЦА»
— этнагурт «Горынь»
— этна-суполка БДУ культуры і мастацтва
— студэнты творчай майстэрні У.А.Мішчанчука БДМА
У спектаклі выкарыстаны фрагменты калекцыі навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «СКАРБНІЦА»

ЧЫРВОНАЯ  ЯГАДА,   ЧОРНЫ  ЖБАН…


Ягоны касмізм — раскіданыя па сусвету сузор’і.Зорныя жмені  здабытага хараства.Прыгаршчы адкрыццяў, здзіўленняў і дзівосаў, кінутыя шчодра на раллю беларускага Адраджэння.Зерне ўзыходзіць. Чысціня ранішняй расы і радасць бязважкага снегузберагаюць зялёную рунь.Вандроўнік па краіне Беларусь!Збіральнік духоўных скарбаў  і  дыяментаў нацыянальнай спадчыны.Чырвоная ягада, чорны жбан, кужэльнае павуцінне — усё спявае гімн ізахлынаецца ў радасці. Галосіць нечаканай навальніцай і  патанае ўшчасці быць захаванымі… Каб  доўжыць,доўжыць,доўжыць,доўжыцьіснаванне…      гэтай загадкавай краіны…      Беларусь…