Мільёны праглядаў і тысячы гледачоў — вынікі кінапаказаў па-беларуску

У гэтым годзе праект «Беларускія ўікенды» выйшаў на новы ўзровень: знайшоў партнёраў ў асобе «Атлант Телекам» і velcom и паабяцаў арганізаваць паказы ў абласных гарадах. Каб ацаніць папулярнасць праекта, дастаткова паглядзець на яго прамежкавыя вынікі.

belorusskie_uikendy_infohrafika.jpg


«Беларускія ўікенды» даюць магчымасць паглядзець у кінатэатры замежнае кіно ў прафесійнай агучцы на беларускую мову. Праект рэалізуецца ініцыятыўнай групай «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Телекам» і velcom. У агучцы ўдзельнічаюць вядомыя беларускія акцёры: Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Маўчанаў, Сяргей Жбанкоў і іншыя.
Пачынаючы з сакавіка ў кінатэатры «Масква» паказалі тры фільмы ў беларускай агучцы — анімацыйную стужку «Таямніца Келза», постапакаліптычны блакбастар «Кніга Ілая» і жыццесцвярджальную трагікамедыю «Пакуль ногі носяць».
У межах трох уікендаў адбылося 10 кінасеансаў, якія наведала 4702 гледачы. Што цікава, з іх пастаянна карыстаюцца беларускай мовай толькі 20%, астатнія 80% адносяць сябе да рускамоўных і білінгваў.
Праектам актыўна цікавяцца не толькі гледачы, але і інтэрнэт-карыстальнікі. Беларускія трэйлеры да фільмаў «Таямніца Келза», «Кніга Ілая» і «Пакуль ногі носяць» набралі 1 263 тыс. праглядаў!
Наступны ўікенд адбудзецца 23-25 чэрвеня — на гэты раз гледачоў пацешаць беларускамоўнай версіяй французскага мультфільма «Маленькі прынц».
Паводле прэс-рэлізу