ТБМ патрэбна дапамога

Таварыства беларускай мовы вымушана зноў звярнуцца да сяброў арганізацыі і прыхільнікаў роднай мовы з просьбай падтрымаць арганізацыю сваімі ахвяраваннямі.

thumb_6.jpg


З красавіка 2017 года павялічылася арэндная плата за мінскі офіс (складае каля 2000 BYN), таксама Таварыства фінансава падтрымлівае газету "Наша слова", частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна.
У мінскім офісе ладзяцца курсы мовы "ПраМова", пераклад заканадаўства на беларускую, штогадовая Агульнанацыянальная дыктоўка па-беларуску, выставы і прэзентацыі, курсы па беларускай мове і гісторыі Беларусі для школьнікаў, лекцыі пра гісторыю Беларусі, курсы замежных моваў праз беларускую. ТБМ рэгулярна звяртаецца да ўладаў і дамагаецца назваў вуліц у гонар беларускіх дзеячоў, ладзіць кампанію па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання і многае іншае.
Пералічыць унёскі і ахвяраванні можна праз сістэму разліку "Расчет" (АРІП) і iPay (інструкцыя тут). Памеры ўнёскаў можна паглядзець па спасылцы.
Таксама грашовыя сродкі можна прыносіць у офіс ТБМ на Румянцава, 13 штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00, альбо пералічыць:
да 04.07.2017 на рахунак ТБМ — УНП ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" 100129705, р/р 3015741233011 у Аддзяленні № 539 па Мінску і Мінскай вобласці ААТ "Белінвестбанк", код 739;
ад 04.07.2017 стары нумар рахунка дзейнічаць не будзе, сродкі можна будзе пераводзіць на новы нумар рахунка УНП ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" 100129705, р/р BY84BLBB30150100129705001001, код банка BLBBBY2X.
Спісы ахвярадаўцаў (з іх згоды) рэгулярна друкуюцца ў "НС", змяшчаюцца на партале ТБМ.