Наталлі Бордак патрэбная дапамога
Пасля сутак на Акрэсціна пагоршылася здароўе грамадскай актывісткі, мастачкі Наталлі Бордак. Ёй патрэбная дапамога.
Стан здароўя Наталлі Бордак пагоршыўся пасля адбывання арышту на Акрэсціна.
БХД просіць дапамагчы цудоўнай мастачцы, мужнай пані з Нясвіжу, актыўнай удзельніцы акцыяў пратэсту, сябру Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Наталлі Бордак.
Зараз спадарыні Наталлі неабходна тэрмінова прайсці абследаванне для далейшага лячэння і афармлення МРЭК (бо запіс на бясплатную чаргу працягам 3-4 месяцаў).
Абвешчаны збор сродкаў для правядзення МРТ (трох аддзелаў пазваночніка — шыйны, грудны, паяснічны). Дата абследавання 30 чэрвеня. Кошт — 272 рублі.
Нумар карткі Беларусбанка: 4255 2003 7224 9359. Тэрмін дзеяння: 11/2018
Паводле bchd.info